Ці Лукашэнка выйграў у канфлікце з касцёлам?


Свята Раства каталіцкія вернікі сустракаюць не толькі са светлаю надзеяй, але і з пэўнай насцярожанасцю. Рэпрэсіі з боку дзяржавы зведалі і шмат якія вернікі, і святары. Касцёл застаўся без кіраўніка праз дзяржаўную волю. Пра гэта ды іншае ў «Размове» Святланы Калінкінай з ксяндзом з Расонаў Вячаславам Барком.

Пра жыццё ў Расонах і глабальныя праблемы Каталіцкага касцёлу ў Беларусі распавядае ксёндз Вячаслаў Барок, які не так даўно адсядзеў 10 содняў адміністратыўнага арышту.

«Я бачу, якія глабальныя перамены адбыліся ў ментальнасці беларускага грамадства цягам гэтага года. Я бачу, як людзі становяцца больш адкрытыя, як імі ўзбуджаецца гэты апетыт праўды, яны хочуць ведаць, што дзеецца, яны хочуць большай справядлівасці», – так ксёндз Вячаслаў Барок патлумачыў, што дае яму надзею.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum