Ідэолагі разбураць заводы?


Хоць нацыянальны страйк не адбыўся, кожны дзень да стачкамаў далучаюцца новыя працоўныя. Якія перспектывы ў гэтага пратэсту? Намеснік старшыні незалежнага прафсаюзу РЭП Міхаіл Громаў тлумачыць, чаму працоўны рух не спыніць, а вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна спрабуе даведацца – дзе мяжа цярплівасці працоўнага класу.

Госць студыі «Размовы» Міхаіл Громаў быў сябрам стачкаму Менскага трактарнага заводу, пакуль яго не звольнілі за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Сёння, на ягоную думку, і працоўныя, і кіраўніцтва прадпрыемстваў стаяць на раздарожжы. Улады баяцца кранаць іерархію прадпрыемстваў: працоўныя могуць страціць працу, а вось замяняць кіраўніцтва заводаў не спяшаюцца.

«А кім яго замяніць? Паставіць замест яго ідэолага? Дык, прабачце, пра таго ж нашага ідэолага – ён і на сваёй пасадзе ледзь не знішчыў завод. А калі яго дырэктарам паставіць, то ён за месяц проста сатрэ ў парашок», – выказаўся Міхаіл Громаў.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.