Таямнічы свет «Pafnutiy’s Dreams» у «Belsat Music Live»


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – незвычайны музычны праект «Pafnutiy’s Dreams».

У размове з вядоўцаю Мірай Шульц ягоны лідар Павал Кузюковіч распавёў пра сваю працу ў аркестры Беларускай оперы ды гурце «Ляпис Трубецкой», якому аддаў 14 гадоў, і пра ўласныя творчыя задумы. Адмыслова для гледачоў праграмы музыкі падрыхтавалі нечаканы жывы сэт з прэм’ерамі і сюрпрызамі. Да асноўнага складу гурта далучылася лідарка «Серебряной свадьбы» Святлана Бень і секстэт струнных.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Dance or Die» (музыка гурта «Pafnutiy’s Dreams»)
  • «Opus» (музыка «Pafnutiy’s Dreams», словы Люіса Сэрнуды)
  • «Фабрыка слёз» (музыка гурта «Pafnutiy’s Dreams», словы Вальжыны Морт)
  • «Doctor Why» (музыка гурта «Pafnutiy’s Dreams»)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».