Гарачы каментар Статкевіч: Акрамя вуліцы ў нас ніякіх рычагоў уплыву няма


1 траўня, 14-я гадзіна, Кастрычніцкая плошча, Менск. Адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага камітэту Мікола Статкевіч перадаў у Менгарвыканкам заяву пра намер зладзіць у цэнтры сталіцы святочны сход.

Пры гэтым палітык спаслаўся на 35-ы артыкул Канстытуцыі ды міжнародныя пагадненні, падпісаныя нашай краінай, якія гарантуюць грамадзянам Беларусі права на мірныя сходы, мітынгі і дэманстрацыі. Менавіта таму 1 траўня БНК і запрашае ўсіх на акцыю ў цэнтры Менску ды заклікае ўлады выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае і бяспечнае правядзенне народнага сходу. Пры гэтым Статкевіч ужо традыцыйна не просіць чыноўнікаў дазволіць акцыю, а толькі інфармуе іх.

«Людзі не хочуць як ваеннапалонныя ісці на Бангалор з апушчанымі галовамі. Людзі хочуць годна пратэставаць. Я не ведаю колькі прыйдзе людзей, але гэта будуць сапраўдныя грамадзяне», – заявіў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» Мікола Статкевіч.

Тым часам Менгарвыканкам дазволіў прафсаюзам правесці мітынг на тым самым Бангалоры. Але на правядзенне шэсця з Акадэміі навук да Бангалора сталічныя ўлады не пагадзіліся.

«Менгарвыканкам пачуў нашыя аргументы і заўтра стане вядома ці дазволяць чыноўнікі шэсце», – кажа Аляксандр Ярашук з Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

«Беларусь ратыфікавала канвенцыю № 87, у якой гаворыцца, што прафсаюзы могуць выходзіць на свае акцыі без усялякага дазволу», – тлумачыць беларускі прафсаюзны лідар.

Ці варта прасіць уладу дазволіць пратэставаць супраць яе?

Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары