Менгарвыканкам дазволіў прафсаюзам правесці мітынг 1 траўня. А «Марш салідарнасці» – не


Пра гэта ў сваім «Facebookʼу» паведаміў кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Сталічныя ўлады прапанавалі правесці мітынг на плошчы Бангалор. Марш ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор не дазволілі ў звязку з запланаваным мерапрыемствам.

Менгарвыканкам не паведаміў, якое мерапрыемства запланаванае на 1 траўня на прапанаваным заяўнікамі маршруце.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў