Смяротны більярд Максіма Танка

На што класік беларускай літаратуры гуляў у більярд з блізкім сябрам крывавага Берыі?

«Пераможаш – загадвай любое жаданне. А калі прайграеш… загадваць буду я», – сказаў беларускаму паэту Максіму Танку наркам унутраных справаў БССР Лаўрэнцій Цанава, які быў сябрам іншага Лаўрэнція. Таго, чыё імя наводзіла жах на кожнага грамадзяніна СССР.

Усе мы вучылі вершы Максіма Танка (сапраўднае імя – Яўген Скурко) у школе. Памятаем, што ў гонар яго названы педагагічны ўніверсітэт і вуліца ў Менску. А ці ведалі вы, што ён, лаўрэат Ленінскіх і Сталінскіх прэміяў, быў замяшаны ў драматычную гісторыю кахання з удзелам найвышэйшых чыноў Савецкага Саюзу?

17 верасня 1940 года ў дзверы дому, у якім Максім Танк жыў у Вілейцы, пагрукаў чалавек у форме НКВД:

– Скурко, Яўген Іванавіч?

– Так.

– Збірайцеся, вас чакаюць у Менску.

– Навошта?

– Згуляеце партыю ў більярд.

Што адбылося на лецішчы Лаўрэнція Цанавы, блізкага сябра Берыі? І хто таямнічая гераіня гэтай гісторыі? Глядзіце чарговую серыю «Лабірынтаў» (відэа вышэй).

Глядзець іншыя серыі «Лабірынтаў»

Больш матэрыялаў

Кроў. Масаж. Каханне. Новыя факты жыцця Алаізы Пашкевіч

Куля для КДБ ад Васіля Быкава

Што Язэп Драздовіч рабіў на Сатурне?

Шукайце жанчыну. Як НКВД ламаў пісьменніка Галавача

Кармэн у вышыванцы супраць опернай дзівы з Масквы. Хто каго перамог?

Пэн: паміж сякераю і Парыжам

Адам Станкевіч – чалавек, які перамог Мефістофеля

Тры прывіды Айзіка Кучара