«Skynet» – рок з Бабруйску на экспарт


Канцэрты ў Вялікай Брытаніі ды Нямеччыне, рэспекты ад замежных артыстаў, супорт «Океана Ельзи» і «Би-2»… Усім гэтым можам пахваліцца гурт з Бабруйску «Skynet», які зайграў жывы сэт у аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».
У размове з вядоўцаю Міраю Шульц музыкі распавялі пра стратэгію прасоўвання і прэзентавалі свае асноўныя песні.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Каханая» (музыка і словы Вадзіма Арцёмава)
  • «Дурочка» (музыка і словы Міхаіла Карасёва)
  • «Хто я з табой» (музыка і словы Вадзіма Арцёмава)
  • «Ты не такая» (музыка і словы Івана Панамарова)
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».