Сілавікоў чакаюць крымінальныя справы?


Знайсці вінаватых у забойствах і катаваннях мірных грамадзянаў можна ўжо сёння. Праваабаронцы сабралі дастаткова матэр’ялаў, не хапае толькі палітычнай волі.Беларускі ўрад абавязаны расследаваць усе выпадкі катаванняў і па-за судовых смерцяў. Такія абавязкі краіна добраахвотна ўзяла на сябе перад сваімі грамадзянамі і міжнароднай супольнасцю, тлумачыць праваабаронца цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

«Тое, што адбывалася ў жніўні, мы расцэньваем, як злачынства супраць чалавецтва. Гэта масавыя палітычна матываваныя катаванні. Паводле нашага Крымінальнага Кодэксу ёсць артыкул «Злачынства супраць бяспекі чалавецтва», як раз у дыспазіцыю гэтага артыкулу ўваходзяць і палітычна матываваныя знікненні, і пазасудовыя смяротныя пакаранні, і масавыя катаванні. Там няма тэрмінаў даўніны і ў свеце багата прыкладаў, калі справядлівасць насцігла тых, хто быў задзейнічаны ў такіх злачынствах», – выказаўся Стэфановіч падчас «Размовы» Віталя Цыганкова.

Чаму сысці ад адказнасці не атрымаецца і чаму адмова ва ўзбуджэнні крымінальных справаў па фактах катаванняў і збіцця – не канец справы? Пра гэта ды іншае ў «Размове» Віталя Цыганкова з праваабаронцам цэнтру «Вясна» Валянцінам Стэфановічам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: mvd.gov.by, belsat.eu