Гарачы каментар Што значыць для беларусаў дзень узʼяднання Заходняй Беларусі з БССР?


Для адных – дзень узʼяднання, для іншых – дзень, калі Другая сусветная вайна прыйшла ў Беларусь. Раніцай 17-га верасня 1939 года Чырвоная Армія з усходу атакавала Польшчу. У гэты самы час гітлераўскія войскі наступалі ад Захаду.

Савецкі напад стаў вынікам пакту Молатава – Рыбэнтропа, які сусветная супольнасць прызнала злачынным. Пасля захопу Польшчы 28-га верасня Нямеччына і Савецкі Саюз падпісалі дамову аб сяброўстве і мяжы, якая канчаткова падзяліла польскія землі паміж хаўруснікамі.

«Гэтую дату не варта ўспрымаць як свята. Гэтая дата пайшла на карысць беларускай дзяржаўнасці – мы атрымалі тэрыторыю і насельніцтва ў 10 млн чалавек. Я ніколі не стаўлю пад пытанне ўзʼяднанне Беларусі, але якім коштам?», – кажа ў эфіры праграмы «Гарачы каментар» гісторык Ігар Мельнікаў.

Больш у відэаматэрыяле!

«Верасень 1939. Як нас вызвалялі», дак. фільм. УВАГА: ЖОРСТКІЯ СЦЭНЫ 18+

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары