Што рабіць, калі палітыка разбурае сям'ю? Парады псіхолага


Перасталі адчуваць задавальненне ад жыцця і не можаце адарвацца ад цяжкіх навінаў? Магчыма, і тут вінаватая палітыка. Ці прынамсі падзеі, выкліканыя палітычным крызісам, што маглі пакінуць псіхалагічную траўму. Падрабязней пра гэта – у «Размове» Святланы Калінкінай і псіхолага Крысціны Вязоўскай.

Посттраўматычны сіндром можа выяўляцца па-рознаму. Некаторыя адчуваюць незвычайную ўзрушанасць, бадзёрасць. Іншыя, наадварот, адчуваюць прыгнечанасць і няздольнасць зведаць радасць. Знікае сон і спакой. Псіхолаг Крысціна Вязоўская зазначае, што часам мы можам дапамагчы сабе самі, а часам трэба не цягнуць і звяртацца да адмыслоўцаў:

«Самы яркі сімптом – парушэнне сну: калі ты хочаш і не можаш. Калі ўкладваешся спаць і пачынаюцца флэшбэкі – успаміны. Нават калі флэшбэкі пачынаюць атакаваць цягам дня – гэта стоадсоткавая, абсалютная нагода звярнуцца да адмыслоўца. У некаторых выпадках патрабуецца ўжо не псіхалагічная, а псіхіятрычная дапамога, бо неабходнае фармацэўтычнае падтрыманне».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu