Што можа запаволіць рэвалюцыю?


Прадстаўнік пашыранага складу Каардынацыйнай рады, аналітык, метадолаг Андрэй Ягораў пасля «содняў» не страціў веру ў тое, што Беларусь можа змяніць уладу.

Як узяць уладу, калі Лукашэнка не жадае яе аддаваць? Ці выяўляе Каардынацыйная рада інтарэсы грамадства? Ці давераць ёй беларусы вызначаць лёс уласнай краіны? Складаныя пытанні, на якія спрабуе адказаць сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.

І бадай, адно з самых вострых: ці наважыцца Рада назваць сябе пераходным урадам?

«Калі гэта працягнецца нейкі час, вось гэтае замаруджванне з рэакцыяй на нейкія падзеі, з дэкларацыяй сваёй палітычнай пазіцыі, у пэўным сэнсе – абвяшчэннем сябе нейкім пераходным урадам ці сілай, якая прэтэндуе на фармаванне гэтага пераходнага ўраду, то Каардынацыйная рада будзе страчваць грамадскае падтрыманне. І гэта будзе весці да зніжэння дынамікі самой рэвалюцыі», – выказаўся Андрэй Ягораў.

Падрабязней – у «Размове» з Уладзімірам Мацкевічам і Андрэем Ягоравым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum