Рэвалюцыя зацягнулася. Надышоў час сядаць за стол перамоваў?


Госць студыі «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча – сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў – лічыць, што рана ці позна ўлады Беларусі будуць вымушаныя пайсці на сапраўдны дыялог з прадстаўнікамі пратэстоўцаў. І тыя гатовыя да перамоваў.

«Самае галоўнае, што ў нас ёсць, – гэта тое, што мы маем вельмі дакладныя, вельмі зразумелыя, вельмі простыя, абсалютна выкрышталізаваныя патрабаванні. Чаго мы хочам і за што мы выступаем? Мы кажам пра тое, як мы рухаемся да новых выбараў: гэта спыненне рэпрэсіяў, вызваленне палітзняволеных», – выказаўся Максім Баграцоў.

Але ці задаволіць гэта тых, хто лічыць, што краіне будзе лепш наагул без прэзідэнцкай улады? Вострыя пытанні і адказы – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з сябрам Каардынацыйнай рады Максімам Баграцовым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.