На кожнага былога работніка МУС, які звольніўся публічна, прыходзіцца яшчэ 100, якія зрабілі гэта ціха?
У тым, што прадстаўнікі сілавых структураў вагаюцца і ўжо не цалкам адданыя Аляксандру Лукашэнку, упэўнены госць «Размовы» Святланы Калінкінай – адвакат, чалец Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк.
«Шмат хто з іх мысліць не катэгорыямі дабра і зла, як звычайныя людзі, а катэгорыямі рызыкі і выгады. Яны зробяць свой крок тады, калі зразумеюць, што выгада большая за рызыку, калі яны пяройдуць. А калі яны застануцца, то, наадварот, рызыка большая за выгаду. Гэта тое, што трэба данесці», – лічыць госць «Размовы».
Міхаіл Кірылюк верыць у неабходнасць мірных пераменаў. Пра гэта ды іншае – у поўнай версіі праграмы.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: Kremlin Pool / Russian Look / Forum, Valery Sharifulin / TASS / Forum