Працоўныя хутка выйдуць на вуліцы?


Агульная надзея на страйкі не апраўдалася? Чаму, і як на гэта паўплывалі няўпэўненасць у сабе і страх галечы, тлумачыць сябра прафкаму Менскага трактарнага заводу Вадзім Пайвін.

Складана чакаць радыкальных учынкаў ад людзей, якія шмат гадоў заставаліся на мяжы выжывання і прызвычаіліся глядзець толькі ў падлогу, лічыць госць «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча, сябра прафкаму Менскага трактарнага заводу Вадзім Пайвін.

«Трэба разумець, што завадскі працоўны – гэта вельмі непрэстыжны клас сёння. Непрэстыжная прафесія, даволі малая аплата, у параўнанні з нейкімі іншымі сферамі. На заводы звычайна ідуць працаваць людзі, якія не вельмі прызвычаіліся быць упэўненымі ў сабе і ў тым, што іхны ўдзел можа штосьці змяніць. Цягам дзясяткаў гадоў такая сітуацыя складалася – сітуацыя вымушанага дэфіцыту, калі працоўны атрымлівае недастаткова шмат, каб адчуць сябе вольным, і недастаткова мала, каб быць у адчаі. І ў гэтым вузкім калідоры застаецца прыбытак працоўнага, і ён разумее, што страта 100–200 рублёў на месяц прывядзе на край голаду ягоную сям’ю», – патлумачыў адну з прычынаў стрыманага стаўлення рабочых да страйку Вадзім Пайвін.

Пры гэтым малады чалавек зазначыў: шмат што можа змяніцца. Што дзеля гэтага трэба – глядзіце ў «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Vikor Drachev / TASS / Forum