Пісьменнік Андрэй Жвалеўскі: Не цікавіцца палітыкай – падтрымліваць злачынства


Любая драма мусіць мець кульмінацыю. Чым скончыцца беларуская рэвалюцыйная драма? У «Размове» разважаюць Віталь Цыганкоў і пісьменнік Андрэй Жвалеўскі.

У дзень прэзідэнцкіх выбараў уся краіна засталася без доступу да інтэрнэту. Пісьменнік, блогер Андрэй Жвалеўскі быў адным з нешматлікіх грамадзянаў, якія маглі падлучыцца да Сеціва. Таму ўжо ў першыя гадзіны ён пачаў збіраць і публікаваць кароткі пераказ навінаў. Шмат для каго ўнутры краіны і за яе межамі паведамленні Андрэя Жвалеўскага былі адзінай крыніцай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў Беларусі.

«Цяпер фраза «я не займаюся палітыкай» азначае «я падтрымліваю злачынствы», – так аўтар падлеткавых раманаў тлумачыць сваё заглыбленне ў беларускія падзеі.

Чаму не трэба было перамагаць у жніўні і ці ёсць шанец вярнуць усё, як было раней? Пра гэта ды іншае ў «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Facebook Андрэя Жвалеўскага, belsat.eu