Пацярпелы з Акрэсціна: Гэта нагадвала фільмы пра вайну


Жыхар Менску Аляксей Новік правёў трое содняў на Акрэсціна і на ўласныя вочы бачыў, як улады распачалі вайну супраць народу.

Да 9 жніўня 2020 года Аляксей Новік і ўявіць не мог, што калі-небудзь пабачыць жывыя ілюстрацыі з гісторыі акупацыі Менску.

У ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў ён стаў адной з тысяч ахвяраў міліцэйскай сваволі. Тое, што мужчына назіраў на вуліцах беларускай сталіцы і за кратамі, ён паабяцаў распаўсюдзіць як мага шырэй. Каб ніхто не застаўся беспакараны.

«Я адпоўз у нейкі бэз і проста лёг. Разумеў, што тут два варыянты: знойдуць ці не знойдуць. Перад гэтым пусцілі пярцовы газ, таму я пачаў хавацца, бо адчуваў, што трачу прытомнасць, лёг і сціснуўся. Праз некаторы час вайскоўцы вярнуліся з ліхтарыкамі. І, ведаеце, гэта нагадвала нешта з фільмаў пра Другую сусветную вайну, калі працавалі гестапа і СС», – згадвае падзеі жудаснай ночы Аляксей Новік.

Працяг аповеду чалавека, які прайшоў праз затрыманне і гвалт, у праграме «Размова» Святланы Калінкінай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота на прэв’ю: Natalia Fedosenko / TASS / Forum