Чаго хоча Расея ад палітычнага крызісу ў Беларусі: Крэмль падтрымлівае Лукашэнку ці дае яму час сысці? У неадназначнай сітуацыі разам з вядоўцам «Размовы» Віталём Цыганковым разбіраўся палітолаг Юрый Царык.
Госць студыі нагадвае, што палітычны крызіс у Беларусі пачаўся задоўга да выбараў і менавіта з разладу ў беларуска-расейскіх стасунках. Але Крэмль не мог дапусціць перамогі любога рэвалюцыйнага лідара. Падобна, што ў дачыненнях дзвюх краінаў наступіў клінч.
«Ужо ў пачатку 2020 года стратэгічныя заданні Расеі ў дачыненні Беларусі былі ясныя і зразумелыя. Сутнасць у тым, каб зліквідаваць стратэгічную аўтаномію Менску ад Масквы. А калі па-простаму, то ўзяць пад больш шчыльны кантроль вонкавую і ўнутраную палітыку Рэспублікі Беларусь. Прычым у аднабаковым парадку. Сёння ніякай канкрэтнай і вузкай мэты ў Расеі няма. Цяпер Расея ставіць на тое, каб аслабіць беларускую дзяржаву. У гэтым і складаецца галоўная мэта», – патлумачыў Юрый Царык.
Гэта значыць, што Лукашэнка хутка адыграе сваю ролю? Ці наадварот, будзе патрэбны і надалей? Пра гэта – у «Размове» Віталя Цыганкова і палітолага Юрыя Царыка.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: Valery Sharifulin / TASS /Forum, belsat.eu