Падчас калектывізацыі ў Беларусі елі людзей

28 жніўня 1929 году ў БССР быў праведзены «Дзень калектывізацыі». Толькі за адзін гэты дзень у краіне былі створаныя 143 калгасы.

Сотні тысяч нязгодных гаспадароў паплаціліся за свае пратэсты свабодаю і жыццём. Гвалтоўная калектывізацыя прывяла да заняпаду сельскагаспадарчай вытворчасці. Кампанія па высяленні, раскулачванні і выключэнні з калгасаў разбурыла вялікую колькасць сялянскіх гаспадарак, у шэрагу калгасаў не было каму працаваць. Дзеянні ўладаў выклікалі масавы супраціў сялянства – сабатаж, бунты, уцёкі сялянаў па заробкі ў гарады і нават у Польшчу.

Фіналам гвалтоўнай калектывізацыі і валюнтарысцкай эканамічнай палітыкі стаў масавы голад 1932-1934 гадоў, праўда пра які хаваецца аж да сёння. Паводле доктара гістарычных навук Ірыны Кашталян, на поўдні Беларусі былі выпадкі канібалізму.

Праграму «Даты праўды» глядзіце кожны чацвер а 19:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Падарвалі 6 эшалонаў, напісалі – 95: як партызанілі ў БССР

Саветы не ратавалі дзеячаў беларускай культуры і кінулі іх немцам

З Беларусі хацелі зрабіць фабрыку смерці

Вайна пачалася з інсцэніроўкі

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр

Як савецкія партызаны забівалі «здраднікаў»: да 70 % былі не вінаватыя

1939–1941. Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі

Як з беларусаў рабілі расейцаў: рэформа правапісу