Небяспека акупацыі: ці аб'яднаюцца беларусы вакол Лукашэнкі?


У такія ж лістападаўскія дні шэсць гадоў таму ва Украіне набірала моц Рэвалюцыя годнасці. У «Размове» Святланы Калінкінай старшыня Камітэту салідарнасці з Украінай Ігар Рынкевіч узгадвае тыя падзеі ды разважае, ці засвоілі ўлады Беларусі ўрокі Украіны.

Сёння нестабільнасцю ў Беларусі таксама можа скарыстацца Расея. І сутыкнецца з адпорам, як у Чачнi, мяркуе госць студыі Ігар Рынкевіч.

Ці сапраўды Лукашэнка – гарант незалежнасці Беларусі? Ці натхняе нас прыклад Украіны? На складаныя і неадназначныя пытанні адказвае старшыня Камітэту салідарнасці з Украінай Ігар Рынкевіч.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.