«Не вучэннямі трэба было займацца, а хлопчыка шукаць». Волчак пра памылкі ўладаў у справе зніклага Максіма


Былы следчы Алег Волчак падзяліўся сваёй версію знікнення Максіма Мархалюка.

Пошукі хлопчыка ў Белавежскай пушчы: доказы затаптаныя, трэба шукаць маньяка?

Толькі на 11-ты дзень пошукаў зніклага ў Белавежскай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка, за якімі сочыць уся Беларусь, была распачатая крымінальная справа.

Былы следчы пракуратуры Алег Волчак, які мае досвед і паспяховага, і трагічнага росшуку дзяцей, лічыць, што гэта зроблена крытычна запозна.

«Нашаму кіраўніцтву не вучэннямі трэба было займацца, а вось надзвычайнай сітуацыяй. Пашыхтавалі б два батальёны – і прачасалі б 35 кіламетраў за паўтара дня. Добраахвотнікі ж не разумеюць, як шукаць, як захаваць доказы. Прафесіяналы павінны былі быць падключаны ў першыя дні, каб нешта знайсці. На жаль, на сёння там практычна ўсе затаптана», – лічыць Волчак.

На яго думку, пошукі шмат у чым выглядалі на шоу – «гульню «Зарніца», як раней, у піянерскім лагеры», таму трэба было «сканчаць самадзейнасць», каб справай заняліся следчыя. Але Алег Волчак уражаны чуйнасцю і салідарнасцю людзей, а таксама дзейнасцю атраду «Анел».

Дарэчы, па яго дадзеных, цяпер у Беларусі зніклымі лічацца 50 дзяцей: «Дзякуй, што «Анёл» узняў гэтую праблему, а то і яна б зацерлася!».

Галоўная версія Алега Волчака: знікненне хлопчыка можа быць справай рук маньяка, хоць ёсць спадзяванне, што Максім вырашыў пападарожнічаць.

Пра шанцы знайсці Максіма Мархалюка, новыя метады ў арсенале следчых і дапамогу экстрасэнсаў – у поўным выданні «Размовы дня» са Святланай Калінкінай.