Наста Ільіна: Трэба выкарыстаць чаканні Захаду і ўладаў Беларусі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNWdsZUFOeU4wd3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Замест содняў – буйныя штрафы: гэткая новая стратэгія ўладаў. Але ад гэтага ціск на грамадзянаў, нязгодных з іхнаю палітыкаю, не перастае быць ціскам.Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў грамадскага актывіста Алеся Макаева штрафам у амаль Br 9,5 млн. Судзілі Макаева за акцыю, што адбылася летась 24-га лістапада каля будынкаў МУС і КДБ ды была прысвечаная памяці зніклых апазіцыйных палітыкаў і гадавіне рэферэндуму 1996-га года. Гэта трэці штраф для Алеся Макаева за акцыі 2015-га года.За тую ж акцыю свой чарговы штраф атрымаў і іншы грамадскі актывіст Максім Вінярскі. Ён мусіць сплаціць дзяржаве Br 10,5 млн. Не так даўно, 5-га студзеня, яго ўжо каралі штрафам памерам амаль Br 15 млн за далучэнне да студэнцкага маршу.У суд выкліканыя таксама Павал Севярынец, Наталля Сацункевіч і Сяргей Каспяровіч. Не спыняецца ціск і на незалежных журналістаў. Заўтра ж чакаецца пастанова суда ў справе супраць незалежнага журналіста Кастуся Жукоўскага за супрацу з «Белсатам».Госця «Гарачага каментара» –Наста Ільіна, журналістка, якая займаецца праваабарончай тэматыкай. На яе думку, да працэсаў у беларускіх судах трэба рыхтавацца псіхалагічна, а тыя арганізацыі ды медыі, на якія працуюць журналісты, мусяць таксама адчуваць пэўную адказнасць. Медыі, якія, да прыкладу, не маюць акрэдытацыі ў Беларусі, мусяць лабіяваць свае інтарэсы акурат цяпер, калі Аляксандр Лукашэнка зацікаўлены ў пацяпленні адносінаў з Захадам.

«Наш рэжым чакае ад Еўропы, ад Захаду пэўных крокаў. У сваю чаргу Захад чакае ад нашага рэжыму пэўных зрухаў да змен. На гэтых чаканнях трэба гуляць», – мяркуе журналістка.

МЯ, belsat.eu