Нам прапаноўваюць кантрафактныя выбары


Беларускія выбары гэта танная падробка, лічыць госця праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча – юрыстка, стваральніца партыі «Надзея» Алена Яськова. Што рабіць з несапраўднымі дэпутатамі, якія гуляюць у несапраўдную палітыку?

«Беларусь не паспела зрабіць і глытка дэмакратыі», – упэўненая госця «Размовы» Алена Яськова.

На яе думку, аўтарытарны парадак гэтак хутка запанаваў, што сёння людзі нават не ўяўляюць, наколькі недэмакратычная нашая краіна.

  • Ці мае сэнс удзельнічаць у кантрафактных выбарах?
  • Як грамадзяне краіны ператвараюцца ў прыгонных?
  • Чаму незадаволенасць не нараджае пратэстаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукайце адказаў у «Размове» з Уладзімірам Мацкевічам і юрысткай, стваральніцай партыі «Надзея» Аленай Яськовай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.