На дзяржаўных прадпрыемствах будуць масавыя звальненні?

Статыстыка запэўнівае: беспрацоўе ў Беларусі нізкае. Незалежныя эксперты б’юць трывогу – лічбы моцна разыходзяцца з рэальнасцю, і ў хуткім часе без працы можа застацца яшчэ больш грамадзянаў.

Пакуль што жыхары краіны спраўляюцца з пошукам працы без дапамогі дзяржавы. Афіцыйная дапамога беспрацоўным у Беларусі звычайна не дацягвае да 10 долараў у эквіваленце. А заняткі, якія прапаноўваюць на біржы, не адпавядаюць патрэбам большасці тых, хто шукае працу.

Людзі сыходзяць у самазанятасць або з’язджаюць з краіны. Менавіта з-за гэтага мы не можам намаляваць партрэту тыповага беларускага беспрацоўнага, зазначае госця праграмы «Размова» Віталя Цыганкова эканаміст Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру Марыя Акулава.

Эканамічны крызіс, праявы якога немагчыма не заўважаць, можа прывесці да скарачэння колькасці працоўных месцаў. Пад ударам у першую чаргу самыя ўразлівыя групы – людзі з інваліднасцю, пенсіянеры, працаўнікі дзяржпрадпрыемстваў.

Што можа зрабіць дзяржава і самі грамадзяне, каб не застацца без працы? Пра гэта ў «Размове» Віталя Цыганкова і эканаміста Марыі Акулавай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота pixabay.com і ru.wikipedia.org

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Расея не адмовілася ад захопу Беларусі?

Ці дапаможа Трамп беларускім IT-шнікам?

Наступствы каронавірусу параўноўваюць з вайной. Як ратаваць беларускую эканоміку?

Як анархісты змагаюцца з каронавірусам

Як працуюць петыцыі: Міністэрства аховы здароўя ўжо ведае, што рабіць з каранцінам

Ці афіцыйная гісторыя прызнала 25 сакавіка?

Што страшнейшае: вірус ці паніка?

Ці пойдзе ў прэзідэнты лідар прадпрымальнікаў?