Міліцыянты ў рэгіёнах адхрышчваюцца ад зверстваў менскіх калегаў

Пратэстоўцы з рэгіёнаў ведаюць: верагоднасць таго, што іх затрымаюць падчас акцыяў, нашмат больш высокая, чым у менчукоў. Але ўсё роўна выходзяць на вуліцы, каб заявіць пра сваю грамадзянскую пазіцыю.

Выкладчык і ўрбаніст з Наваполацку Андрэй Вярыга, як і тысячы людзей па ўсёй краіне, не можа заставацца ўбаку ад падзеяў на радзіме. Малады чалавек быў затрыманы і можа распавесці, чым адметны пратэст у рэгіёнах. Былі і гвалт, і пагрозы, але як да гэтага ставяцца там, дзе гараджане ведаюць адзін аднаго ў твар?

«Такая асаблівасць нашага гораду – міліцыянты кажуць: «Ну цяпер жа ў нас нічога такога няма. Чаго вы не задаволеныя? Спыніцеся, у нас жа не б’юць нікога. Тут жа ўсё добра». Не магу зразумець такой філасофіі, калі ў Менску, напрыклад, працягваецца гвалт» , – распавядае Андрэй Вярыга.

Падрабязней пра тое, як падчас рэвалюцыі жыве невялікі беларускі горад, глядзіце ў «Размове» Віталя Цыганкова з выкладчыкам, урбаністам Андрэем Вярыгам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота вокладкі: Sergei Bobylev / TASS / Forum

Больш матэрыялаў

Як АМАП затрымаў і збіў падпалкоўніка міліцыі

Доктарка Лідзія Тарасенка: Масавы ад’езд медыкаў – таксама забастоўка

Колькі сядзець Бабарыку і Калеснікавай?

Ці забастуюць салігорскія шахцёры?

Чаму Лукашэнка прыкарміў менавіта хакеістаў?

Што адкажа Лукашэнка на ўльтыматум ад Ціханоўскай?

Мікола Дзядок: Беларуская рэвалюцыя – феномен у сусветнай гісторыі

Былы супрацоўнік МУС: Сілавікі толькі чакаюць радыкалізацыі пратэстаў