Маці Ігара Аліневіча: Улады набліжаюць свой канец


Як пачуваюць сябе тыя, хто сустракае зімовыя святы за кратамі? На што спадзяюцца і чаго чакаюць ад новага года? Пра гэта ды іншае ў «Размове» Святлана Калінкіна гутарыць з маці палітычнага вязня Ігара Аліневіча.

Ці можна заставацца за мяжою і сачыць за тым, што адбываецца на радзіме? Адказ для Ігара Аліневіча быў адназначны: ён хацеў вярнуцца на радзіму на піку народных пратэстаў, але амаль адразу па вяртанні ў Беларусь быў затрыманы і сёння застаецца за кратамі. Яго вінавацяць у тэрарызме, адным з самых цяжкіх злачынстваў у беларускім Крымінальным кодэксе.

«Некалькі тыдняў я не знаходзіў сабе месца, намагаючыся вырашыць у галаве і сэрцы цяжкую дылему. Жнівень падзяліў час на да і пасля, гледзячы на фота арыштаваных людзей у Беларусі, я не ведаў, што адказаць. Колькі зла вылілася, колькі людзей, колькі чаканняў і высакародных учынкаў… Усё гэта прымусіла глядзець углыб сваёй душы… Бывае, наступаюць часы, калі ўнёсак павінен рабіць кожны, адпаведна сваім сілам, здольнасцям і духу. А гэтага ў мяне шмат», – словы палітвязня зачытала ў студыі «Размовы» Валянціна Аліневіч, ягоная маці.

Так Ігар тлумачыў, чаму не змог застацца ў баку ад беларускіх падзеяў.Пра лёс палітычнага вязня Ігара Аліневіча ў «Размове» Святланы Калінкінай распавядае ягоная маці.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.