Машэраў знішчыў вірус свабоды?


Пётр Машэраў меў унікальную ўласцівасць падабацца ўсім. Ягоны шлях не быў простым. Бацьку рэпрэсавалі, падчас вайны загінула маці, страціў найлепшага сябра. Таму да ўлады Машэраў прыйшоў з вялікім жыццёвым досведам. Праграма «Лабірынты» раскрывае таямніцы кіраўніка Савецкай Беларусі.

Беларусам, як заўсёды, не хапае моцнага лідара – каб аб’яднаў нацыю і прагнаў Чорта, які кіруе краінай ужо шмат гадоў. Хто можа дапамагчы? Мо трэба выклікаць такога лідара? А калі з мінулага? Напрыклад… Пятра Машэрава?

«Пад кіраўніцтвам Пятра Машэрава наша рэспубліка дасягнула значных поспехаў у галіне прамысловасці, транспарту, будаўніцтва, у сельскай гаспадарцы. У той час наша рэспубліка экспартавала тавары больш чым у сто краін свету. Шмат якія прадпрыемствы славіліся не толькі ў Савецкім Саюзе, але і за межамі. (…) Узніклі новыя галіны прамысловасці: нафтаперапрацоўчая, шыйная, удасканальваліся хімічная, навейшыя тэхналогіі», – апавядае Эмануіл Ёфэ, доктар гістарычных навук, аўтар кнігі пра Пятра Машэрава «Пятнаццаць гадоў на чале рэспублікі».

Але не так было ўсё бязвоблачна ў часе кіравання Машэрава. Вынікі ягоных непапраўных памылак мы адчуваем і па сённяшні дзень. Гэтак, Машэраў закрыў апошнюю беларускую школу, асушыў не толькі палескія балоты, але і душу народу.

«Яшчэ адной трагедыяй трэба лічыць знішчэнне гістарычнага цэнтру Менску. Машэраў збіраўся зруйнаваць нават Купалаўскі тэатр. Супраць гэтага выступілі Лявон Баразна і Зянон Пазняк. Гэтае змаганне напачатку дало плён: яны змаглі надрукаваць у газеце «Правда» артыкул, і знішчэнне спынілася на тры гады, але потым Лявон Баразна нечакана загінуў», – кажа Леанід Драздоў, аўтар кнігі «Пётр Машэраў: падзенне ўверх».

Ці здольны быў першы сакратар ЦК Кампартыі БССР Пётр Машэраў на сапраўдны ўчынак? Хто ён –сапраўдны герой альбо чарговая ахвяра падступных лялькаводаў?

Таксама ў праграме «Лабірынты»:

  • Чаму Машэраў вініў сябе ў гібелі сваёй маці?
  • Руйнаваў святыні, будаваў курганы;
  • Хто стаіць за гібеллю Лявона Баразны?

Belsat.eu