Госць «Размовы» лічыць, што пытанне – сыходзіць ці заставацца на пасадзе прэзідэнта – будзе прымаць не сам дзейны кіраўнік дзяржавы.
«Вырашаць будзе не Лукашэнка, вырашаць будзе ягоная эліта. Бо сказаць, што краінай кіруе Лукашэнка, – гэта смех. Кіруе ягоны кіроўны клас, а гэта паўмільёна чалавек, паводле маіх падлікаў. Гэта ўсе вертыкальнікі ад сельсавету, іхныя дзеці, мясцовыя алігархі. Іх паўмільёна. Менавіта іх цікавіць, ці пойдзем мы ў Расею, ці не. І менавіта там прыхільнікаў незалежнасці крыху больш, чым прыхільнікаў яднання з Расеяй, хоць тых таксама шмат», – мяркуе Алег Трусаў.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.