Літоўскі тупік для Лукашэнкі. Выхад ёсць. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


Беларускую атамную электрастанцыю трэба перарабіць на газавую. Такі нечаканы варыянт прапаноўвае прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс. Наколькі гэта рэальна, і якую праблему Беларусі гэта развяжа? Праверым у «ПраСвеце».

Астравецкая электрастанцыя. Газавая замест атамнай гэта рэальна?

«План-хуліган» літоўскага прэм’ер-міністра Саўлюса Сквярняліса для Беларускай АЭС у Астраўцы. Кіраўнік ураду ў Вільні прапануе спыніць будоўлю атамнай станцыі, а ўжо створаную інфраструктуру пераарыентаваць на газ. Блакітнае паліва Сквярняліс прапануе набываць не ў Расеі, а супольна імпартаваць з іншых краінаў праз літоўскія парты. Правяраў Ігар Кулей.

Нельга прызнаць расейскім. Крымскі галаўны боль афіцыйнага Менску

Нават самыя блізкія хаўруснікі Крамля дагэтуль афіцыйна не прызналі далучэння Крыму да Расейскай Федэрацыі. Хаця рэгулярна гэтае пытанне ўздымаецца. Тыдзень таму Аляксандр Лукашэнка мусіў тлумачыць журналістам сваю пазіцыю непрызнання паўвострава расейскім, пасля чаго атрымаў пахвалу ад прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША. Як доўга ўдасца трымаць праблему падвешанаю? Разбіраўся Усевалад Шлыкаў.

Беларусь набывае ў Расеі 12 цяжкіх знішчальнікаў Су-30. Што пра гэта думаюць у Кіеве?

Інтэрвʼю «ПраСвету» з украінскім вайсковым экспертам Міхайлам Самусем. Алесь Сіліч з Бруселю.

Як жыве самы расейскамоўны горад Еўразвязу?

Расейская партыя зазнала паразу, саступіўшы Партыі рэформаў. Гэта пра парламенцкія выбары ў Эстоніі. Што азначаюць гэтыя змены для самай паўночнай з трох дзяржаваў Балтыі? Нашыя карэспандэнты скіраваліся ў самы расейскамоўны горад не толькі Эстоніі, але і Еўразвязу – у Нарву, што на мяжы з Расеяй. Вольга Жарнасек.

Урмас Паэт: Беларусам важна бачыць, як мы жывем у Эстоніі

Гэтаму эстонскаму палітыку добра вядомыя беларускія справы. Урмас Паэт шмат гадоў быў міністрам замежных справаў Эстоніі. На гэтай пасадзе ён падтрымліваў грамадзянскую супольнасць і незалежныя медыі ў Беларусі. Цяпер Урмас Паэт – адзін з пераможцаў парламенцкіх выбараў у Эстоніі. Інтэрвʼю Вольгі Жарнасек – наўпрост з Талліну.

Глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:25 міжнародны часопіс тэлеканалу «Белсат» «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою. Заходзьце на Facebook праграмы!

belsat.eu