У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – поп-рок-гурт «Litesound», які здабыў шырокую вядомасць пасля ўдзелу ў «Еўрабачанні» ад Беларусі ды скандалу, звязанага з ім.
Браты Уладзімір і Дзмітрый Каракіны ў размове з Мірай Шульц распавялі пра свой канфлікт з Беларускім тэлебачаннем, пра напісанне песень на замову і адказалі, наколькі далёка гатовыя пайсці, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. У жывым сэце музыкі зайгралі галоўныя гіты і прэзентавалі першую беларускамоўную кампазіцыю ў гісторыі «Litesound».
Песні, якія гучаць у праграме:
- «Мы героі» (музыка Уладзіміра і Дзмітрыя Каракіных, пераклад Мікіты Найдзёнава)
- «Give Me the Rhythm» (музыка і словы Уладзіміра і Дзмітрыя Каракіных)
- «Don’t Worry About Me» (музыка і словы Уладзіміра і Дзмітрыя Каракіных)
- «Arcade Games» (музыка Уладзіміра і Дзмітрыя Каракіных, словы Яўгена Бальчуса, Уладзіміра і Дзмітрыя Каракіных)
- «Yоu Gonna Like It» (музыка і словы Уладзіміра і Дзмітрыя Каракіных)
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».