Ліса – музычнае адкрыццё 2019-га – у #BML


Госць новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – Ліса, спявачка, якая імкліва набірае папулярнасць.

Яна выканала 5 сваіх самых важных песень, уключна з прэм’ераю, а ў размове з Міраю Шульц згадала першыя вершы па-беларуску, паразважала пра вучобу, размеркаванне і сваю будучыню.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Розариум» (музыка eyetoeye, словы Лізаветы Кастэнкі)
  • «Автостопом» (музыка Valik beat, словы Лізаветы Кастэнкі)
  • «Я молюсь» (музыка Покупайте вишню, словы Лізаветы Кастэнкі)
  • «Цикады» (музыка zhe beats, словы Лізаветы Кастэнкі)
  • «Абракадабра» (музыка eyetoeye, словы Лізаветы Кастэнкі)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».