Лера Яскевіч: Моладзь паверыла, што мае голас


Спявачка і блогерка Лера Яскевіч паўдзельнічала ў праекце «Размова VoxPopuli» ды, як і іншыя героі праграмы, распавяла, чаму выбарчая кампанія гэтага года стала важнай і для яе.

Падчас гутаркі са Святланай Калінкінай і Віталём Цыганковым спявачка і блогерка Лера Яскевіч узгадала, як не змагла стрымаць эмоцыяў пасля першых навінаў аб разгоне мірных сходаў, і расказала, чаму сама далучылася да падтрымання палітзняволеных.

«Моладзь расце, вучыцца ў школах, і прыходзіць момант, калі яна пачынае думаць пра паступленне ці пра будучае жыццё. І яны жадаюць зваліць за мяжу і жыць там. Можа быць, моладзь нарэшце задумалася, што і ў нашай краіне можа быць усё цудоўна, і вучыцца тут будзе выдатна. Таму вырашылі паспрабаваць змяніць тое, што ёсць, паверылі ў тое, што ў іх ёсць шанец, голас», – патлумачыла Лера Яскевіч імкненне маладзёнаў адкрыта выказваць свае палітычныя погляды.

Размова VoxPopuli
Бізнес дапамагае рэпрэсаваным. Нават сілавікам
2020.07.28 17:00

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Размова VoxPopuli» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Размова VoxPopuli» выходзіць на «Белсаце» ад 27 ліпеня да 7 жніўня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.