Крэмль спадзяецца, што Лукашэнка сыдзе сам


Беларускія пратэсты скончацца перамогаю не толькі тады, калі грамадзяне дамовяцца міжсобку. Вельмі важна, каб навакольныя краіны прынялі новую Беларусь без Лукашэнкі.

Варыянтаў развіцця беларускага палітычнага крызісу досыць шмат. Ці існуе той адзіны рэалістычны сцэнар, які б задаволіў і жыхароў Беларусі, і міжнародную супольнасць? Са словаў госця «Размовы» Віталя Цыганкова, дырэктара даследчай праграмы ўсходняга суседства ЕЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце вонкавых стасункаў Аркадзя Мошаса, пакуль самы пажаданы варыянт для Захаду – адхіленне Лукашэнкі ад улады сіламі Расеі. Вось толькі Крэмль не спяшаецца браць на сябе такія абавязкі.

«Крэмль відавочна сутыкаецца з вельмі вялікаю колькасцю цяжкасцяў у сферы прыняцца рашэнняў. Яму не так проста змясціць Лукашэнку, як гэта шмат каму падаецца ў сённяшняй сітуацыі. Узрастае рызыка страціць кантроль над сітуацыяй, на прыход да ўлады так ці інакш людзей, з якімі Крамлю будзе цяжка дамаўляцца. Ён не вельмі разумее, як мець справы з апазіцыяй. Таму Крэмль паводзіць сябе, мне падаецца, зыходзячы з амаль неверагоднай рэчы, а менавіта таго, што Лукашэнка зменіць сябе сам», – выказаўся госць студыі «Размовы».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum; Alexei Nikolsky / TASS / Forum; Maxim Shemetov / Reuters /Forum

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!