Калі да вас ломіцца міліцыя, дайце ім каўбасаў


Беларускія калядоўнікі – жывыя ці мёртвыя, загадкавая Баба Мароз ды іншыя прыкметы таго, што надышлі Каляды, – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з гісторыкам Дзмітрыем Скварчэўскім.

Нашыя продкі верылі, што Каляды – час, калі сусвет нібыта ствараецца нанова. Таму трэба было паклапаціцца пра тое, каб новы свет быў камфортны: загадаць шчаслівы лёс, не забыцца аб продках, залагодзіць пасланцоў з іншасвету.

Як гэта зрабіць, і чаму гэта было настолькі важна? Глядзіце ў праграме «Размова» Уладзіміра Мацкевіча інтэрв’ю з гісторыкам Дзмітрыем Скварчэўскім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.