«Інтрыгу, непадуладную Лукашэнку, чакайце на наступных выбарах»


Для каго з выбарамі ў Беларусі ўсё добра і чаму Еўропа прымае шызафрэнічныя правілы гульні – у «Размове» Віталя Цыганкова з дырэктарам цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатолем Лябедзькам.

Парламенцкая гонка скончылася прадказальным фінішам: у новым складзе парламенту не будзе ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Анатоль Лябедзька ў «Размове» Віталя Цыганкова адказвае на самыя балючыя пытанні выбарчай тэмы:

  • Навошта краіне выбары, калі яны даўно ператварыліся ў пастаноўку?
  • Якім чынам улады ператвараюць дыктатуру ў брэнд?
  • Хто нарэшце зможа дамагчыся пераменаў у Беларусі?

Пра гэта ды іншае – у «Размове» Віталя Цыганкова і дырэктара цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатоля Лябедзькі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.