Хлеб у краме лепей не купляць


Калі наступны раз будзеце купляць хлеб, пачытайце склад на ўпакоўцы. Калі ён падасца вам такім жа шкодным, як і нам, то глядзіце, як спячы хлеб дома. Гэта не так складана, як падаецца.

А пяклі хлеб шэф-кухары з белсатаўскага шоу «Я не буду гэтага есці!», куды мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Задача нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – прыгатаваць ненавісную страву або прадукт так, каб госцю гэта спадабалася.

Гераіняй апошняга выпуску стала Каця Пытлева – вядомая журналістка, тэле- і радыёвядоўца, якая трапіла ў кнігу рэкордаў краінаў СНД і Балтыі «Дзіва» за самы доўгі прамы радыёэфір у пары: ён працягваўся 26 гадзін. Яна – перакананая веганка і любіць здаровую ежу. Хлеб з крамы, асабліва з белай мукі, ёй не падыходзіць.

Каця Пытлева. Фота belsat.eu

Аляксандр Чыкілеўскі пакажа нам, як у хатніх умовах спячы хлеб на заквасцы. Да яго наш нязменны вядоўца прыгатуе леча з балгарскага перцу, памідораў ды яблыкаў з духмянымі травамі. Хлеб Вольгі Прыгаравай – не менш карысны: з аўсяных шматкоў, арэхаў, сухафруктаў, мёду ды ільнянога насення, якое заменіць яйкі. А да хлеба – джэм з дыні, яблыкаў і апельсінаў.

Як усё гэта прыгатаваць і чый варыянт абярэ нашая гераіня? Глядзіце 12-ю серыю шоу «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

ІА, belsat.eu