Гурт, які вярнуў моду на пост-панк. Super Besse – у #BML


Гэтыя музыкі падпісаныя на латышскі лэйбл, ездзяць з турамі па Еўропе і Азіі, адкрылі ўласную студыю ў Берліне, пры гэтым падкрэсліваюць паўсюль, што яны – беларусы.

Госці новага выдання аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Super Besse», гурт, які вярнуў моду на пост-панк у Беларусі. У размове з Міраю Шульц Макс Кульша і Саша Сініца распавядуць пра новы альбом, які запісаны без ранейшага ўдзельніка каманды – Паўла Міхалка. Большасць з песень у жывым сэце прагучаць на публіку ўпершыню!

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Родина» (музыка і словы Максіма Кульшы)
  • «Ожог» (музыка і словы Максіма Кульшы)
  • «Забираю» (музыка і словы Максіма Кульшы)
  • «Терять» (музыка і словы Максіма Кульшы)
  • «Юность» (музыка Максіма Кульшы, Аляксандра Сініцы і Паўла Міхалка, словы Максіма Кульшы)
  • «Холод» (музыка Максіма Кульшы, Аляксандра Сініцы і Паўла Міхалка, словы Максіма Кульшы)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».