Гісторык: пакуль наконт БНР згоды ў грамадстве няма

Прэс-сакратар МЗС Дзмітры Мірончык заявіў, што ані сярод гісторыкаў, ані ў грамадстве няма аднагалоснай згоды адносна ацэнак Беларускай Народнай Рэспублікі, таму пытанне аб святкаванні 100-годдзя БНР на дзяржаўным узроўні не стаіць. «Мэтазгодна пакінуць гэтую тэму даследчыкам і гісторыкам», – дадаў прадстаўнік МЗС.

Гісторык Павел Церашковіч лічыць, што ўлада пакуль не гатовая ўшанаваць БНР афіцыйна, таму такі адказ не такі кепскі.

«Сапраўды, пакуль згоды ў грамадстве няма. Няма яе і ў вышэйшых эшалонах улады па той простай прычыне, што існуе вялікая гістарыяграфічная інерцыя – доўгі час камуністычны і нацыянальны рух былі супернікамі і да гэтага такая сітуацыя захоўваецца. Гэта трэба абмяркоўваць, рабіць гэта спакойна і рухацца наперад», – кажа госць «Гарачага каментара» Павел Церашковіч.

Паводле Церашковіча, трэба пераадолець інерцыю афіцыйнай гістарыяграфіі наконт негатыўнага стаўлення да БНР.

Цалкам размова – ў відэа.

ІІ, belsat.eu. Фота – REUTERS/Vasily Fedosenko

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу