Філосаф Таццяна Шчытцова: Маральная траўма аб'яднала беларусаў


Салідарнасць, праяўленая жыхарамі Беларусі, – вынік траўмы, а пакуты трансфармаваліся ў дзеянні. Так лічыць госця «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча, філосаф Таццяна Шчытцова.

Беларускае грамадства за апошнія месяцы перажыло значныя змены – настолькі грунтоўныя, што яны не могуць не паўплываць на ўсю краіну. Але што рабіць, калі ўлады не жадаюць чуць голасу грамадства?

«Ёсць патрэба ў кампрамісным сцэнары. Пры гэтым таго кампраміснага сцэнара, які прапануе Лукашэнка ў лініі супрацы з Расеяй, грамадства не сустрэла з ухваленнем. Значыць, на парадку – кампрамісны сцэнар, які мог бы задаволіць абодва бакі. Разумею, гэта гучыць спекулятыўна, але гаворка менавіта пра гэта: як дамагчыся пачатку нейкай пазітыўнай дынамікі ў плане выхаду з крызісу», – заявіла Таццяна Шчытцова падчас «Размовы» з Уладзімірам Мацкевічам.

Больш пра філасофію пратэстаў і патрабаванняў новага беларускага грамадства глядзіце ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча ды філосафа, прафесара Таццяны Шчытцовай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Stringer / TASS / Forum