35 гадоў у рок-н-роле! З нагоды свайго юбілею старэйшыны беларускага музычнага андэграўнду, гурт «The UNB», зрабіў няпросты выбар і вызначыў шэсць галоўных песень са 108-мі запісаных альбомаў, каб сыграць іх жыўцом у студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».
У размове з Міраю Шульц вакаліст каманды Дзмітры Дольнік распавёў пра непераадольны страх сцэны, раскрыў сакрэт творчага даўгалецця ды развеяў домыслы і міфы адносна гісторыі сваёй каманды.
Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.