Эксперт: Беларуская эканоміка – у перадінфарктным стане


Вечная дыскусія: ад эканамічных санкцыяў больш карысці ці шкоды? Абмяркоўваюць вядоўца «Размовы» Віталь Цыганкоў і старэйшы навуковы працаўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру Леў Львоўскі.

Эфектыўнасць эканамічных санкцыяў выклікае шмат пытанняў і сумневаў. Шмат што залежыць ад настрою грамадства, заўважае Леў Львоўскі. У 2014 годзе жыхары Расеі гатовыя былі цярпець праз пастанову ўладаў акупаваць Крым. Ці гатовыя грамадзяне Беларусі цярпець разам з Лукашэнкам?

«Мы ў «перадінфарктным стане»: у краіне не назіраецца востры крызіс, у нас ёсць дэпрэсія спажывання, у нас ёсць адток айцішнікаў з іхнымі даходамі і падаткамі, у нас ёсць павелічэнне даўгоў дзяржпрадпрыемстваў і адпаведнае зніжэнне прыбыткаў, але пакуль што ў нас яшчэ не наступіла ніводнае з крытычных наступстваў. Гэта не значыць, што мы можам працягваць жыць у такім рэжыме бясконца. Фактары, якія ўплывалі на аслабленне беларускага рубля, нікуды не сышлі», – выказаўся Леў Львоўскі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: beroc.by

Напішы журналістам