Дзяўчыну збілі пры затрыманні, а цяпер пагражаюць гвалтам


Раніцай, 2 лістапада, Вераніцы Гацко патэлефанавалі з незнаёмага нумару і запрасілі ва УУС Партызанскага раёну сталіцы для тлумачэнняў паводле адміністратыўнай справе, якую вядуць супраць яе. На наступны дзень Вераніка разам з адвакатам прыехала ў міліцыю.

«Участковы паведаміў, што нібы сігнал майго мабільнага тэлефона быў зафіксаваны станцыяй мабільнага аператара ў тым раёне, дзе праходзіў мітынг, – распавядае Вераніка. – Ён гэта казаў, але ў пратаколе гэтага не было адлюстравана, у пратаколе папросту напісалі тэзісна, што я прымала ўдзел, парушала парадак правядзення масавых мерапрыемстваў».

Пасля гэтай размовы з міліцыянтам дзяўчыну затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 4 кастрычніка.

«Пасля некалькі гадзінаў я правяла ў дзяжурнай частцы РУУСу, чакала канвой, транспарт, каб мяне завезлі на Акрэсціна. Цікавы факт – мяне даставілі на велізарным пасажырскім аўтобусе, на якім ехалі толькі я і мой канваір».

Мaю прaвa
«У мяне быў шок, калі я ўбачыў сваю нагу!» Сілавікі моцна скалечылі маладзёна
2020.11.06 18:35

На наступны дзень над Веранікаю адбыўся суд.

«Адвакат прыводзіў вельмі шмат аргументаў, што маё затрыманне з’яўляецца незаконным, таму што мая віна не даказаная. На жаль, суд нагадваў нейкае мерапрыемства для птушкі».

Вераніку Гацко пакаралі штрафам: 30 базавых велічынь. Яна працуе ў ІТ-сферы. Шмат ейных калегаў былі вымушаныя з’ехаць з краіны.

«У мяне была магчымасць з’ехаць, але я засталася і планую заставацца. Аднак калі я буду адчуваць, што ўсё толькі пагаршаецца і няма ніякага святла пры канцы тунэлю, то я, канечне, з’еду з Беларусі».

Мaю прaвa
Трымалі ў камеры, дзе па чалавеку поўзалі лічынкі: у Рэчыцы пасля пратэстаў катавалі мастака
2020.11.13 18:05

Наступную нашую гераіню – Гуліко Махнадзе – затрымалі 10 жніўня ў цэнтры Менску.

«Мяне білі па галаве. Пасля без заезду ў РУУС, без афармлення, без тлумачэння маіх правоў і абавязкаў, без тэлефанавання адвакатам, сваякам завезлі ў ЦІП».

Пасля вызвалення з Акрэсціна спадарыня Гуліко неаднаразова звярталася са скаргамі на дзеянні сілавікоў.

«Мне прыйшоў адказ з Менгарвыканкаму аб тым, што з АМАПам мы наагул не бачыліся. Ні 10, ні 12 жніўня. Вельмі цікавы факт, які весяліць мяне. Мяне абвінавацілі, уся доказная база суда базавалася на тым, што мяне затрымалі амапаўцы на мітынгу і аформіў участковы. А амапаўцы кажуць: «Не, мы не затрымлівалі!»

Мaю прaвa
Студэнтку запрасілі на размову ў інстытут, а пасля гэтага напалі незнаёмцы і нацягнулі на галаву чорны мех
2020.11.20 19:05

14 лістапада Гуліко праз Telegram патэлефанаваў незнаёмец. У яе атрымалася запісаць гэтую размову:

– Ты мяне на Нямізе здымала?

– На Нямізе я шмат каго здымала.

– Пад царквою я цябе пачаў шчаміць.

– Ты пачаў мяне шчаміць? А калі гэта было?

– Табе зрабіць манікюр?

– Манікюр? Навошта мне манікюр?

Спадарыня Махнадзе зразумела, што яна размаўляла з прадстаўніком АМАП ГУУС Менску Яўгенам Сяргеевічам Савічам. Гэта, меркавана, той самы амапавец, які ў часе паслявыбарчых пратэстаў пагражаў затрыманаму падлетку гранатай.

Hавiны
Той самы Савіч? Блогерцы з Менску пагражаюць невядомыя. Яна падазрае АМАП
2020.11.14 16:28

Адвакат Менскай гарадской калегіі Міхаіл Макараў раіць Гуліко Махнадзе звярнуцца са скаргаю ў праваахоўныя інстанцыі.

«У выпадку, калі вы турбуецеся, што праваахоўныя органы не могуць належным чынам разабрацца або выявіць асобу, якая чыніць пагрозы, тэхнічны прагрэс можа дапамагчы знайсці гэтую асобу іншым спосабам. У любым выпадку трэба звяртацца ў праваахоўныя органы. І важна ўсё гэтае фіксаваць», – падсумоўвае юрыст.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • У сталіцы закрываюць бізнесы, якія падтрымалі страйк
  • Два пакарання за адну справу
  • Камунальнікі адключылі святло сям’і з маленькімі дзецьмі

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.