Дыджэй пераменаў: Сілавікі вераць, што яны робяць нешта слушнае


На сувязі са студыяй «Размовы» адзін з дыджэяў Пераменаў – Кірыла Галанаў.

Маладзён, які застаўся без працы і адседзеў «содні» за песню, распавядае, як склаўся ягоны лёс далей.Разам з калегам Уладзіславам Сакалоўскім Кірыла Галанаў уключыў песню Віктара Цоя «Пераменаў» падчас урадавай імпрэзы.

Падтрыманне пратэстоўцаў зрабіла маладзёнаў сімваламі беларускіх пераменаў. За мурал з іхнымі выявамі ідзе штодзённая барацьба на адной з вуліц Менску.

Сёння маладзёны ў Літве, і Кірыла Галанаў распавядае ў «Размове» Святланы Калінкінай пра тое, як адбываўся суд і чаму спадзяецца вярнуцца дадому яшчэ да Новага года.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота на прэв’ю: Аліса Ганчар / Belsat.eu