Для сілавікоў Польшча – крыніца зла

Пакуль за кратамі застаюцца найлепшыя беларускія журналісты, іхныя калегі, якія выходзяць са зняволення, прызнаюцца: выдумаць такія сюжэты проста немагчыма.

Журналіст Ігар Карней, які дзесяць содняў правёў за кратамі за ўдзел у нядзельным маршы, у эфіры «Размовы» Віталя Цыганкова распавядае, чаму ў няволі пужаюць Польшчай, і як затрыманыя прызвычайваюцца да жыцця ў камеры.

«Збіваюць і прыгаворваюць: «Гэта вам не Польшча». Польшча з іхнага пункту гледзішча – нешта страшэннае, што толькі на зямлі можна ўявіць. На Польшчу пастаянна наракаюць. Калі ў камеры лекі нейкія патрэбныя просяць – «паедзеце ў Польшчу, будзеце там лекавацца», – згадвае журналіст нечаканыя праявы варажнечы.

Больш пра тое, чаму ўлады лічаць, што, калі прыбраць з вуліцы журналістаў, ім стане лягчэй дыхаць, а таксама пра складаны і адначасова фантасмагарычны час за кратамі глядзіце ў «Размове» Віталя Цыганкова і журналіста Ігара Карнея.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Jacek Koslicki / FotoNews / Forum

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

 

Больш матэрыялаў

Куды сышлі пратэсты?

Хлопец прайшоў праз патаемны лагер. Што ён там убачыў?

Калі прымусім Лукашэнку да перамоваў – пераможам

Андрэй Бастунец: Беларускія ўлады ўвайшлі ў клінч

Ідэолагі разбураць заводы?

Чаму Пуцін не можа дапусціць сыходу Лукашэнкі?

Ці будзе гандаль палітвязнямі?

Тры варыянты будучыні для Лукашэнкі