Чым падобныя Навальны і Лукашэнка?


Беларусам не хапае свайго Навальнага, а Навальнаму – не хапае беларускай грамадзянскай супольнасці? Палітолаг Аляксандр Класкоўскі разам з вядоўцам «Размовы» Уладзімірам Мацкевічам шукаюць падабенства і адрозненні ў беларускай рэвалюцыі і пратэстах у Расеі.

«Крымнаш» адгарэў, але Уладзімір Пуцін усё яшчэ «отец родной» для вялікай колькасці расейцаў. Аляксандр Лукашэнка ж свой статус «бацькі» згубіў беззваротна. Менавіта ў гэтым галоўнае адрозненне сітуацый у Расеі і Беларусі, лічыць госць праграмы палітолаг Аляксандр Класкоўскі. А вось параўноўваць Святлану Ціханоўскую і Аляксея Навальнага госць студыі лічыць залішнім.

Хто мае больш шанцаў на перамогу? Па якім сцэнары будуць развівацца падзеі надалей? Пра гэта ды іншае ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з палітолагам Аляксандрам Класкоўскім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum, Facebook-старонка Аляксея Навальнага