Чым нам запомніўся свет у 2015-м?


У «Прасвеце» мы падводзім вынікі года на планеце. А яшчэ ў нас каментары прэзідэнтаў і ўплывовых палітыкаў.

Беларусь і свет. Вынікі 2015

[/vc_column_text][vc_single_image image=”73338″ img_size=”large”][vc_column_text]2015 год. Унутрыпалітычная стабільнасць і вызваленне палітвязняў, спакойныя прэзідэнцкія выбары і бясконцыя манеўры вакол планаванага размяшчэння расейскай авіябазы, асцярожныя словы пра эканамічныя рэформы і падатак на «дармаедаў». Такім запомніцца гэты год ва ўнутранай палітыцы. А які быў сёлета афіцыйны Менск у вонкавых дачыненнях? Усевалад Шлыкаў.

Карл Більдт: «Расея непрадказальная». Інтэрвю з былым кіраўніком дыпламатыі Швецыі

[/vc_column_text][vc_single_image image=”73330″ img_size=”large”][vc_column_text]Пра літаратуру, палітыку і галоўныя падзеі 2015 года Аліна Коўшык размаўляла з экс прэмʼер-міністрам і міністрам замежных справаў Каралеўства Швецыі, адным са стваральнікаў праграмы «Усходняе партнёрства» Карлам Більтам.

Як перамагчы «Да’іш»?

Адзін з самых складаных выклікаў для ўсяго свету на наступны год – спыненне тэрору «Ісламскай дзяржавы», а найлепей – спыненне яе існавання. Пакуль жа халіфат джыхадыстаў не падтрымала аніводная краіна, але ён паспяхова кантралюе тэрыторыі дзвюх. Як цягам года ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч баевікоў здолелі напалохаць увесь свет і чаму дагэтуль не атрымалася перамагчы «Да’іш» – Ганна Любакова.

Міхэіл Саакашвілі. Найцікавейшыя фрагменты выступу ў Варшаўскім «Украінскім доме»

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/0VcgW-HXjdE”][vc_column_text]Ці замежныя гульні Пуціна маюць будучыню? Пра галоўную праблему Украіны ды чаму ўладу трэба мяняць раз на 10 гадоў распавядзе Міхэіл Саакашвілі, экс-прэзідэнт Грузіі а цяпер кіраўнік адміністрацыі Адэскай вобласці Украіны. Найцікавейшыя моманты ягонага выступу ў Варшаве выбраў Сяргей Пеляса.

Нафтагазавыя войны і еўрапейская незалежнасць

У 2015-м годзе стала канчаткова ясна, куды коціцца эпоха вуглевадародных багацеяў. Насуперак прагнозам крамлёўскіх чыноўнікаў, кошты на нафту не вярнуліся да ста долараў за барэль, а ўпалі да адзнакі 35. Для Беларусі гэта небяспечна, у нас бюджэт на наступны год распрацаваны з улікам кошту барэля – паўсотні. Сховішчы і наліўныя танкеры ломяцца ад нафты, якая перастала быць золатам і якую хутка не будзе куды падзець. Яраслаў Сцешык.

Прэзідэнт Эстоніі: Ці Беларусь падтрымлівае замежную палітыку Расеі?

Ці НАТА абароніць Цэнтральную Еўропу і ці Захад прайграе Расеі прапагадынсцкую вайну? Сваймі думкамі дзеліцца Тоамас Хендрык Ільвэс, прэзідэнт Эстоніі. Падрыхтаваў Сяргей Пеляса.

5 выбараў, якія змяняюць свет

На выбарах – як на конкурсах песні: галоўнае – голас. У падсумаванні года мы згадаем выбары, якія здзівілі не толькі нас, але і тыя народы, якія ў іх удзельнічалі. Самыя гучныя песні пра галоўнае з пяці розных краінаў – у матэрыяле Дзяніса Дзюбы.«Прасвет» вернецца ў эфір пасля святочных вакацыяў. А ад усёй нашай каманды зычым гледачам радасных святаў у спакоі ды бяспекі ў свеце, а палітыкам – здаровага розуму. Да сустрэчы ў 2016!belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]