Чым хрысціянскія святары раззлавалі Лукашэнку?


За перамены ў Беларусі выказаліся прадстаўнікі самых розных аб’яднанняў. Нават хрысціянскія вернікі, якія заставаліся па-за палітыкай, стварылі сваю кааліцыю «Хрысціянская візія» ў Каардынацыйнай Радзе апазіцыі.

Забарона мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу вяртацца на радзіму – яскравы сігнал для вернікаў ад уладаў Беларусі. Пасланне простае: не варта ўмешвацца ў палітыку. Ці пачулі хрысціянскія вернікі і духавенства гэтыя «пажаданні»?

У «Размове» Святланы Калінкінай пра гэта разважае тэолаг, сябра «Хрысціянскай візіі» Каардынацыйнай Рады Наталля Васілевіч.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.