Чаму ля Бягомля не вядуцца пошукі ў справе зніклых палітыкаў?

У лясах пад Бягомлем павінныя захавацца матэрыяльныя сведчанні, што дапамогуць раскрыць справы знікнення беларускіх палітыкаў. Чаму ўлады не карыстаюцца гэтай магчымасцю, хоць следства і ўзноўленае? У эфіры «Размовы» разважаюць Святлана Калінкіна і праваабаронца Павел Сапелка.

Пасля прызнанняў былога спецназаўца Юрыя Гараўскага ўлады Беларусі аднавілі расследаванне справы зніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага. Ці добра гэта?

«Хутчэй, гэта не вельмі добрая навіна. Ніякай ініцыятывы ў расследавання Следчы камітэт не праявіў. І я, канечне, чакаў, што раён гэтай базы пад Бягомлем ачэплены, там наўкола жоўтыя стужкі, там капаюць, шукаюць. Канешне, ніхто не капаў і не шукаў. Нават калі дапусціць, што там зрабілі нейкія дзеянні па выняцці слядоў злачынства (калі яно там было здзейснена), то акрамя велізарнага аўтамабіля ёсць яшчэ міні- і мікрачасцінкі, якія не маглі не захавацца», – лічыць Павел Сапелка, былы адвакат жонкі зніклага Віктара Ганчара Зінаіды.

Рана ці позна мы даведаемся аб тым, што адбывалася насамрэч, хто аддаваў загады і нясе адказнасць за знікненні беларускіх палітыкаў.

«А пакуль расследаванне не скончана, кроў застаецца на руках улады», – падсумоўвае Святлана Калінкіна «Размову» з праваабаронцам Паўлам Сапелкам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Ці была змова супраць Лукашэнкі? Версія Дзмітрыя Шчыгельскага

Анатоль Лябедзька: Макей можа займацца адкрытым шантажом

Навошта пісаць чыноўнікам лісты? Адказвае дэлегатка «Сходу»

Які спектакль разыграў Лукашэнка падчас сустрэчы з Мішусціным?

Ігар Банцэр: Сухая галадоўка была адзіным выйсцем

Інтэрв’ю з «хіміі» з Вольгаю Калацкай, якая дала поўху Азаронку

Падпалкоўнік МУС Юрый Гушча: Пераходзіць на бок народу будуць цэлымі падраздзяленнямі

«Ніхто не прасіў павысіць пенсіі». Чаму пенсіянеры выйшлі на маршы?