Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Гучныя імёны, што з’явіліся ў спісе ўдзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, дадалі яскравасці працэсу, але ці гэта патрэбна Беларусі? Ці вераць ва ўласную перамогу тыя, хто вырашыў быць супернікамі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах?

Палітолаг Павел Усаў у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча выказаў меркаванне, што цяпер мы назіраем, як выбары ператвараюцца ў цікавы атракцыён, які не вядзе да канкрэтных пераменаў. І «яркія» кандыдаты – толькі чарговы запланаваны паварот на знаёмых рэйках.

«Вельмі хуткая рэакцыя на такія яркія вобразы, а потым усё гэта сыходзіць у глыбокае расчараванне. Але зноў праз некалькі гадоў памяць сціраецца, людзі робяць тыя ж самыя памылкі, тыя ж самыя выбары. І вось такое вось замкнёнае кола ёсць сур’ёзнай праблемай нашага грамадства», – выказаўся Павел Усаў.

Глядзіце таксама:

Віктар Бабарыка правёў першую прэсавую канферэнцыю. «Белсат» зладзіў СТРЫМ

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Севярын Квяткоўскі: Калі паглядзець на адсотак абсурду, ён не такі вялікі

Звольнены выкладчык Павел Баркоўскі: Рэвалюцыя вывела нас з ценю Расеі

Ці напалохалі Расею амерыканскія санкцыі супраць Беларусі?

Гісторык Ігар Кузняцоў: Калі НКВД арыштоўваў, не ўжываў гвалту, што ўжываюць цяпер

Як прадпрыемствы будуць скарачаць выдаткі? Тлумачыць эканаміст

Ці змогуць работнікі перамагчы дыктатуру?

Ці была мяккая беларусізацыя? Інтэрв’ю з Сяргеем Харэўскім

Настаўнік: Не перашкаджайце вучыць дзяцей, дайце проста працаваць