Былы дырэктар Інстытуту сацыялогіі: Мы не прадказалі таго выбуху, які будзе


Беларуская рэвалюцыя стала нечаканасцю, здаецца, для ўсіх яе ўдзельнікаў. Ці ўяўлялі ўлады, што іх чакае лёс калоса на гліняных нагах? Пра гэта ў «Размове» разважаюць былы кіраўнік Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў і Уладзімір Мацкевіч.

Вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч заўважае, што складаецца ўражанне, нібыта беларускае грамадства раптоўна змянілася. У Генадзя Коршунава іншае меркаванне на гэты конт.

«Мы не прадказалі таго выбуху, які будзе. Цяпер, гледзячы назад, можна знайсці абгрунтаванні, чаму такое адбылося. Таму што пакаленныя змены вялікія, каштоўнасныя змены, – усё гэта абсалютна на новым базісе», – лічыць Генадзь Коршунаў.

Падрабязней пра сацыялогію беларускіх пратэстаў глядзіце ў поўнай версіі «Размовы» з Уладзімірам Мацкевічам і былым кіраўніком Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Генадзем Коршунавым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.