Гарачы каментар «Будуць рабаваць». Аляксандр Лукашэнка паварочваецца тварам да бізнесоўцаў?


Некалі Аляксандр Лукашэнка абяцаў паціснуць руку апошняму прадпрымальніку. Былі абмежаванні, указы і крокі на знішчэнне бізнесу. А таксама шматлікія акцыі пратэсту і значнае скарачэнне колькасці беларускіх бізнесоўцаў. Раптам рыторыка змянілася. І кіраўнік абяцае скарачэнне непатрэбных праверак. Што гэта азначае? І ці стане рэальным крокам?

«Усе, будуць рабаваць. Гэта значыць, што далі каманду кантралюючым органам “мачыць па поўнай”», – цытуе рэакцыю аднаго з беларускіх бізнесоўцаў Віктар Гарбачоў з грамадскага абʼяднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва».

Паводле Гарбачова дробны бізнес у заняпадзе. «Шмат бізнесменаў закрываюць свой бізнес у Беларусі і едуць у Расею або ў Польшчу», – кажа лідар грамадскага абʼяднання ў праграме «Гарачы каментар».

Чаму сціхлі пратэсты прадпрымальнікаў? Адказ у відэа вышэй.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары